Усе работы стварылі студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў для выставы,
якая так і не распачалася ў Мінску з-за рэжыму.
ДЛЯ ПОЎНАГА ПАГРУШЭННЯ Ў АТМАСФЕРУ ВЫСТАВЫ ЎКЛЮЧЫЦЕ МУЗЫКУ З ВІДЭА НІЖЭЙ
Музыка дапаможа пагрузіцца у тыя эмоцыя, думкі і перайманні, якія іспытвае чалавек на шляху "кома — абуджэнне — рэальнасць".
Ідылія, 2021.
Кацярына Бальцэвіч.
Палатно, акрыл. 150×94 см

Прыгожы малюнак, якi адлюстроўвае абсалютную ідылію. Цудоўная сям’я з двума дзяцьмі ў абстаўленай кватэры. Чаго яшчэ жадаць? У той жа час перад намі замкнёная прастора без вокнаў i дзвярэй. Тэлевізар, што транслюе адно і тое ж, людзі, чые твары больш напамінаюць нам тыповых мадэляў для рэкламы 60-х. Усё гэта больш падобна да бутафорыi. Сцэна са спектакля, дзе задзейнічана некалькі пакаленняў. Ідылія, пабудаваная на глянцавых стандартах, усяго толькі абгортка для соннага розуму.

Маракасізм,2020.
Цуд цудоўны.
Палатно, алей. 30×30 см
Бо нават бясхвостыя земнаводныя на другiм канцы зямлi хочуць быць у бяспецы, праўда?

Муха на плафоне, 2020.
Erzi Eva.
Палатно, алей. 70×80 см

Трывожная вячэра. Вячэра, калі няма правоў, няма сіл, няма слоў.

Цені мінулага, 2020.
Erzi Eva.
Палатно, алей. 120×43 см
Цень несправядлівасці пераследуе волю. Святло — працінае цемру, прагне справядлівасці. Цемра няўхільна ператворыцца ў святло.
Ну вы ўсё самі разумееце… 2020.
Цуд цудоўны.
Палатно, алей. 70×80 см
«Праз разводы падпалін
мы, як пот, выступаем.
І Гераклы.
І Буды.
І неўміручасць.
І злосць...
Мы ў Гісторыі — літары.
Толькі нешматлікія — слова».

Роберт Раждзественскі

Разбурэнне Муроў, 2021.
Лізавета Багушэўская.
Палатно, алей. 95×90см

У творы паказаны стан, у якім я знаходжуся ў Беларусі. Гэта барацьба, імкненне выпрастацца, устаць, але гэтая барацьба за кратамі. Барацьба ў клетцы, якая не паддаецца. Жывое, энергічнае, рухомае, якому вельмі замінае каробка.

Уцёкi, 2020.
Mulling.
Палатно, акрыл.  60×80 см

Калi ты не можаш прамовiць анi слова — ты пачынаеш маляваць. Эмацыйны вiхор, якi клубком падкатваецца да горла — разгубленасць, панiка, неразуменне, злосць, расчараванне — усё гэта забiрае сабе палатно. Унутранае адчуванне ператварылася ў штосьцi матэрыяльнае, яно глядзiць на цябе з боку, i ў гэты момант страх знiкае, бо ты расказаў тое, што не атрымлiвалася расказаць дагэтуль.

Дзiкае паляванне, 2021.
Уладзiмiр Латуцiн.
Палатно, алей. 100×200 см

Калiсьцi людзi малявалi такiя малюнкi на скалах, каб прывабіць здабычу, яны былi магамi свайго часу i пакiдалi адбiтак сваёй гicторыi на скале. Гэтая праца — такi ж самы адбiтак сённяшнiх падзей. Перад намi вялiкi, светлы i надзвычай магутны зубр, якога атачылі чорныя постацi, як у пастцы. Што гэта: паляванне дзеля здабычы цi дзеля забавы?


Сцяна, 2021.
Ганна Лаўрова.
Палатно, алей. 90×90 см

Большасць людзей сутыкнуліся з непавагай да iх голаса i адсутнасцю свабоды слова. Аднак нават на сценах беларускiх дамоў мы бачым барацьбу за праўду. Яе зафарбоўвалi дзясяткi разоў, аднак яна ўсё роўна выступе праз пласт фарбы.

Трыпцiх. (Не) бойся, 2020.
Лер.
Палатно, алей. 70×100 см, 50×70 см, 30×30 см
Прыгнёт, межы, гне межы.
Цэнзура, 2021.
Ганна Раманенка .
Палатно, алей. 100×80 см

У кожнай дзяржаве icнуе цэнзура. Нас бачаць шэрым бязвольным натоўпам з «падцэнзурнай» пазiцыяй. Аднак колькi б цэнзары нi намагалicя схаваць цi замаскiраваць чалавечыя пазiцыi, праўда ўсё роўна выйдзе вонкi. Мая праца дэманструе бяссiлле цэнзуры перад вiдавочнай праўдай.

Што вырасце? 2021.
ЗАРЕ.
Палатно, алей. 50×100 см

Эрыда —  у старажытнагрэчаскай мiфалогii багiня разладу i хаосу.

Прарыў, 2021.
К.
Фотакалаж. 21×29,7 см

Беларусам надакучыла быць памяркоўнымі, надакучыла трываць непавагу і маўчаць. Мая работа адлюстроўвае канец цярплiвасцi і жаданне здзейсніць прарыў у жыцці краіны.

Студэнты, 2021.
Кацярына Бальцэвіч .
Палатно, акрыл. 100×88 см

Сёння ты пад прыцэлам.

Зламаны бiзун, 2020.
PackTee.
Папера, акварэль, гуаш. 42×59,4 см

Гэтая праца прысвячаецца барацьбе беларускага народа супраць дыктатуры. Белы конь з чырвонай грывай сiмвалiзуе чысцiню i храбрасць, сумленнасць i ўпартасць беларускага народа. Акрамя таго, выява каня адсылае нас да герба «Пагоня», якi з’яўляецца нацыянальным гербам Беларусi.

Позірк, 2020.
Дар'я Кулікова.
Палатно, змешаная тэхніка. 80×100 см

Памкненне быць і страх без следу знікнуць пароўну дапамагаюць мне, змушаючы ўтрапёна гукаць: высільвацца  зноў і зноў у спробах паўстаць і застацца.

Nina, 2020.
Дар'я Кулікова.
Палатно, акрыл. 24×30 см
«Што прыгнятала 
І мела вагу,
Займее 
Сваім прыстанішча Яму;
А тое, 
Што мела вагу 
І само трывала,
Узыдзе...»
Алесь Разанаў, з паэтычнага цыкла «Камень».

Сад камянёў, 2020.
Дар'я Кулікова.
Палатно, змешаная тэхніка. 40×40 см

«На небе — аблокі,
А на зямлі —
Камяні».
Алесь Разанаў, з паэтычнага цыкла «Камень».

Чырвоны, 2020.
Дар'я Кулікова.
Палатно, алей. 90×120 см
«...Has the world gone mad
Or is it me?
All these small things they gather round me
Gather round me
Is it all so very bad?
I can't see
All these small things they gather round me
Gather round me».

З песні «Small things», Ben Howard.


Той, хто ўсё бачыў, 2021.
Дар'я Кулікова.
Папера, ручка, каляровыя алоўкі. 15×20,5 см
Вялікі цярпелец, 2021.
Дар'я Кулікова.
Папера, ручка, каляровыя алоўкі. 19,5×20,5 см


Воўк, 2021.
Дар'я Кулікова.
Папера, ручка, каляровыя алоўкі. 21×21 см
Вяшчунка, 2020.
Maria Stankievič.
Лінагравюра. 60×80 см

Вяшчунка — крылатая дзяўчына, што ляцiць i нясе вялiкую чырвоную кветку, як добрую вестку. На гэты вобраз натхнiлi жаночыя пратэсты, якiя, здавалася, знiшчаюць страх i абавязкова прывядуць да перамогi, да волi. Хацелася падбадзёрыць людзей, нягледзячы на жахі, што адбываюцца, паказаць iм пазiтыўны светлы вобраз. У той перыяд шмат малявалi на тэмы, што хвалявалi кожнага: страх, боль, гнеў. Аднак менавiта ў такiя моманты варта не губляць надзею, а памятаць пра нашу файную агульную мэту! Так з’явiлася Вяшчунка.
Рабі тое, што падабаецца, 2020.
КМ.
Палатно, акрыл. 60×40 см
Тое, што дапамагае бачыць галоўнае ў жыццi, можа дапамагчы будаваць будучыню.
Фотатрыптіхі з выкарыстоўваннем аўтарскіх рэчаў вопратцы, 2020.
Елена Зуб.
Фотаздымкi. 21×29,7 см
Імкнуся ствараць мастацкiя творы з iдэяй i гiсторыяй з дапамогай прадметаў гардэробу i тканiны.
Мадэль @solarfris (Instagram)
Мастацтва – адлюстраванне рэчаiснасцi, 2020.
Дзянic, Саша, Яуген, Сяргей.
Не хачу казаць пра наша вiдэа, няхай кожны ўбачыць у iм штосьцi сваё. Хачу толькi яшчэ раз пракаментаваць словы вельмi паважанага Бондара: «Займаймiцеся лепш мастацтвам». Мастацтва — адлюстраванне рэчаicнасцi, эпохi, настрояў, падзей, моды…

Серыя карцін і паштовак з-за кратаў.
Стася (Анастасія Міронцава)
16.10.2020 Стасю разам з сястрой Вікай затрымалі за падзеі 10 жніўня.
01.04.2021 суд Савецкага района г. Мінска вынес прысуд па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 364 Крымінальнага кодэксу («Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі»). Стася атрымала 2 гады пазбаўлення волі, Віка — 2,5 гады.
Да затрымання Стася была адной з найлепшых студэнтак апошняга курса БДАМ, а Віка вучылася ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка, пасля заканчэння працавала афіцыянткай у рэстаране.


Усе карціны Стася дасылала сваёй сяброўцы на працягу апошняга года.
Апошнія словы дзяўчын на судзе:
«Высокі суд!
Ды покі будзе сэрца біцца,
Яно не зможа пагадзіцца
Ні з гэтым гвалтам, ні з бядою
Над нашай роднаю зямлёю...
Гэта слова Якуба Коласа. Я цалкам салідарная з ім. Я хачу сказаць, што 10 жніўня мы не хацелі наносіць ніякай шкоды АМАПу, мы проста хацелі дапамагчы людзям. Менавіта я.
Хачу папрасіць Вас, наколькі гэта магчыма, не пазбаўляць волі маю сястру.
Мама, даруй, калі ласка!» — Віка.

«Высокі суд!
Я вінаватая ў тым, што спрабавала перашкодзіць супрацоўнікам АМАПу затрымліваць людзей, але ніяк не ў грубым парушэнні грамадскага парадку. Я не хацела нікому нанесці шкоду, а толькі дапамагчы людзям, якіх, лічыла, затрымлівалі ні за што. Гэта было няправільна і неразумна — ўмешвацца ў працу АМАПу.
Высокі суд! Я ўсвядоміла сваю віну, прашу не пазбаўляць мяне свабоды, даць магчымасць завяршыць адукацыю, працаваць па спецыяльнасці, прыносіць карысць грамадству і, самае галоўнае, дапамагаць маёй маме і быць побач з сям’ёй», — Стася.
Нашы кантакты
Мы заўсёды рады зваротнай сувязі!
Пакіньце свае кантакты, каб пазнаваць пра новыя мерапрыемствы першымі.
artassociationstudent@gmail.com

Made on
Tilda